XI Międzynarodowe Zgromadzenie END w Brazylii
Człowiek prawdziwie oddany życiu duchowemu ma w pamięci zdanie Mistrza, które pobudza go do modlitwy – prośby „Więcej szczęścia jest w dawaniu aniżeli w braniu”. (Dz. 20, 35) O. H. Caffarel
Aktualnie przeglądasz: Sektor Białoruski

Spotkanie opłatkowe – Uzda 2011

P1020581.JPG17 снежня ў парафіі Узвышэння Крыжа Святога ва Уздзе адбылося аплатковае спатканне для руху Equipes Notre-Dame. На спатканне з’ехаліся сем’і і духоўныя дарадчыкі руху з розных куткоў нашай краіны.

Распачалося спатканне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, дзе кожны мог пабыць сам на сам з Езусам, выказаць яму сваю ўдзячнасць, падзяліцца радасцю, проста паразмаўляць з жывым Богам. Затым адбылася Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, святароў, а таксама ў інтэнцыі ксяндза Эрвіна.

Пасля цудоўнай святой Імшы ўсе ўдзельнікі руху, а таксама госці перайшлі ў будынак старога касцёла, цяперашні раённы дом культуры, дзе і адбылося дзяленне аплаткам. Усмешкі, радасныя твары – усё было прасякнута надыходзячым святам. З кавалкам белага хлеба кожны дзяліўся часцінкай свайго сэрца, сэрца якое нованароджаны Езус гатовы напаўняць сваімі Ласкамі, хто гэтага шчыра жадае. Не абыйшлося і без святочнага стала, за якім панавала вельмі дружалюбная атмасфера. Была таксама і “шоў-праграма”, гульні, конкурсы, забавы, за якімі кожны, незалежна ад ўзросту, мог цудоўна правесці час.

Хвала Пану за такі цудоўны дзень!

(więcej…)

Spotkanie rodzin 16.10.2011r.

CAM_0956.JPGЗбіраемся, каб усхваляць Пана Бога

16 кастрычніка 2011 года адбылася сустрэча сем’яў. На сустрэчы прысутнічалі: ксёндз Андрэй Сіповіч і ксёндз Пётр Шарко, сем’і. Сустрэча была плённай. Прысутныя мелі магчымасць паразмаўляць паміж сабой, памаліцца, паслухаць Слова Божае, знайсці адказы на свае пытанні.

Усе разам дзякавалі Богу, прасілі прабачэнне за свае нядобрыя ўчынкі, маліліся ў інтэнцыях удзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, усіх сямей. Хвала Пану!

(więcej…)

V Krajowa Pielgrzymka Rodzin

PHF277~1.JPGV Нацыянальная пілігрымка сем’яў

Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі магчымасць прыняць  удзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» прыехала шмат сямей з  усіх дыяцэзій краіны.
Сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” удзельнічалі ў Ружанцы, у Эўхарыстыі з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Яны мелі магчымасць паслухаць змястоўную і даступную канферэнцыю кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча «30-годдзе адгартацыі „Familiaris Consortio“», адгаварыць супольна Вяночак да Божай Міласэрнасці і атрымаць благаслаўленне ад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, біскупа Антонія Дзям’янкі. Напрыканцы сустрэчы сужэнствы падзяліліся ўласным вопытам працы і святкавання ў іх сем’ях. Айцец Пётр Бялевіч благаславіў усіх на дарогу і на далейшае сямейнае жыццё.
Усе праблемы можна вырашыць, калі запрасіць Бога да сябе дадому, у сваю сям’ю і любіць Яго ўсім сэрцам. Тады знойдзецца час і для адпачынку і для працы. Але, галоўнае, і праца і адпачынак у сям’і  павінны быць супольнымі.
Пілігрымка была змястоўнай і плённай. Вельмі добра, што ёсць такія пілігрымкі, якія даюць вялікую падтрымку да кожнага ўдзельніка, а тым болей – для сям’і.
Паважаныя сем’і! Пілігрымкі арганізоўваюцца для ўсіх сем’яў Беларусі! Калі ў вас будзе магчымасць паехаць на далейшыя пілігрымкі, абавязкова прыміце ў іх удзел.

(więcej…)

Spotkanie z małżeństwami z Lidy

DSC03111.JPGСтановімся бліжэй да Бога

Не сакрэт, што ў кожнай сям’і ёсць праблемы. Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre – Dame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыцца Яму.
9 кастрычніка 2011 года адбыліся сустрэчы ўдзельнікаў  “Equipes Notre – Dame” з сужэнствамі Ліды. Яны праводзіліся з мэтай распаўсюджвання руху “Equipes Notre – Dame” на Гродненшчыне.
Буг заплаць за малітву, падтрымку і працу з сем’ямі ксяндзу Андрэю Сіповічу, а таксама ксяндзу Юзафу, ксяндзу Яну і ксяндзу Андрэю з Ліды.
Вельмі добра, што ёсць такія сем’і ў Лідзе, якія хочуць  будаваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым станавіцца бліжэй да Бога, штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.
Шчыра жадаем ксяндзам Божага благаславення. Няхай  Марыя Панна ахінае Вас плашчом Мацярынскай апекі. Хай добры Бог асвеціць сваёй Ласкай Ваш зямны шлях, каб з Вашай дапамогай і далей сем’і маглі ратаваць свае душы, усхваляць Пана Бога, вучыліся быць самаадданымі, спагаднымі, міласэрнымі.
А ўсім сем’ям жадаем сапраўднай трывалай сужэнскай любові на ўсё жыццё. Помніце заўжды, што Хрыстос – галоўны ў  нашых сем’ях. Няхай Яго падтрымка суправаджае вас на працягу ўсяго жыцця.

(więcej…)

Spotkanie małżeństw w Baranowiczach

23 верасня 2011 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Баранавічах. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Маладыя, энергічныя, адкрытыя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Хвала Пану за сустрэчу, за духоўных дарадцаў – ксяндза Андрэя, ксяндза Валянціна, якія прысутнічалі на спатканні!
Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі парафіі кс. Паўлу Врубелю, кс. Богдану Крынскаму. Зараз з сужэнствамі будзе працаваць кс. Валянцін. Жадаем Вам, ксёндз Валянцін, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям.

А ксяндзу Паўлу шчыра жадаем так жа плённа працягваць працу з сужэнствамі ў новай парафіі. Няхай Добры Бог заўжды Вас, ксёнз Павел, благаславіць, святы Дух асвятляе Ваша жыццё сваімі Ласкамі.
Мы Вас помнім і паважаем!

Удзельнікі руху на Беларусі

23 września 2011 roku spotkanie małżeństw w Baranowiczach. Są one już drugi rok członkami ruchu Equipes Notre-Dame. Młodzi, energiczni, otwarci ludzie chcą wielbić i chwalić Pana Boga. Chwała Panu za to spotkanie, za duchowe doradztwo ks. Andrzeja i ks. Walentego, którzy byli obecni na tym spotkaniu.

Z serca dziękujemy za pracę z małżeństwami parafii ks. Pawłowi Wróblowi, ks. Bogdanowi Kryńskiemu. Teraz z małżonkami będzie pracował ks. Walenty. Życzymy Ci, księże, niewyczerpanego zapału w służbie Bogu i ludziom.

Księdzu Pawłowi życzymy owocnej pracy z małżeństwami w nowej parafii. Niech dobry Bóg księdzu Pawłowi błogosławi, Duch Święty niech obdarza łaskami. Będziemy o Tobie pamiętać.

Uczestnicy Ruchu na Białorusi
(więcej…)

Rozpoczęcie nowego roku formacyjnego w Mińsku

CAM_0646.JPGНовы фармацыйны год ужо пачаўся!

У экіпах руху “Equipes Notre – Dame” праходзяць першыя сустрэчы. 17 верасня адбылася сустрэча сямейных пар з Мінска. На сустрэчы была шчырая малітва за ўвесь сужэнскі рух, за духоўных дарадцаў экіп, за кожную сям’ю. Кожная пара магла падзяліцца аповедам пра сваё жыццё.
Няхай з Божай дапамогай рух на Беларусі пашыраецца, а кожная сям’я з экіп дзеліцца сваім сведчаннем. Ад шчырага сэрца дзякуем ксяндзу Сяргею за гэтую сустрэчу!
(więcej…)

Strona 1 z 5123»...Ostatnia »