14 sierpnia 2010 r. w kościele pw. Świętej Trójcy w Klecku na Białorusi miało miejsce przekazanie posługi nowej Parze Odpowiedzialnej Sektora Białoruskiego.
Dzień ten był dla ekip na Białorusi Dniem Sektora, rozpoczynającym pracę w kolejnym roku formacyjnym. Uroczystość rozpoczęła Adoracja Najświętszego Sakramentu. Małżonkowie wielbili Boga, dziękując za współmałżonka i dar rozwoju Ruchu na Białorusi.
Podczas Eucharystii Para Regionu END Polska podziękowała za 3 letnią posługę jako Pary Sektora Białoruskiego – Natalii i Pawłowi Leszkowiczom oraz powołała nową Parę Odpowiedzialną Sektora Białoruskiego – Ludmiłę i Andrzeja Szkrabów. Doradcą Duchowym Ekipy Sektora pozostał ks. Erwin Wieczorek. (więcej…)
Любыя ў Хрысце!
Адной з асноўных супольнасцей у свеце з‘яўляецца сям’я. На ёй грунтуюцца ўсе астатнія. У кожнага з нас сваё пакліканне. Галоўнае пакліканне кожнага чалавека – дар жыцця, дар вечнага жыцця. Вельмі важным пакліканнем з’яўляецца таксама святарства і пакліканне да сямейнага жыцця. Але ад кожнага з нас Бог хоча аднаго – святасці ў жыцці. Нездарма айцец Кафарэль, заснавальнік нашага руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, казаў: “Мэта руху ЕND – дапамога сужэнствам у імкненні да святасці. Не больш, не менш”.
Ад усяго сэрца дзякуем Пану Богу за наш рух, лічым яго каштоўным падарункам для нас і ўсіх нашых сем’яў. Удзячны Пану Богу і за тое, што дае нам самаахвярных духоўных дарадцаў, якія шмат працуюць з намі. (więcej…)
Любыя Ў Хрысце.
Як Вы ўжо добра ведаеце, закончыўся тэрмін нашай службы як пары адказнай за сектар Беларусь. Якім ён быў для нашага сектара, для кожнага з Вас, плённым ці не, судзіць не нам. Цяпер, аглядаючыся назад, мы заўважаем свае памылкі. Але ў гэтым нічога дзіўнага няма, бо ёсць мы слабымі і грэшнымі людзьмі. І менавіта таму, мы вельмі ўдзячныя Богу, што нягледзячы на нашыя недахопы, Ён адарыў нас Сваімі дарамі і ласкамі. І вынік, які мае наш сектар на сённяшні дзень, гэта Божы дар. Хвала і падзяка Табе наш Божа!
Ад шчырага сэрца хочам падзякаваць нашым святарам, духоўным дарадцам, за Вашую самаахвярную працу, за ўсё тое, што Вы робіце для Руху END на Беларусі і асабіста для кожнага з нас.
Асабліва мы хочам падзякаваць ксяндзу Эрвіну Вячорку, які з самага пачатку існавання Руху на Беларусі, як добры айцец апекаваўся над намі. Заплаці Вам Божа!
Хочам падзякаваць ўсім тым, хто на працягу ўсяго тэрміну нашай службы дапамагаў нам, нягледзячы на сваю занятасць, ахвяруючы час і сілы. Удзячныя тым, хто падтрымліваў нас малітвай і добрым словам. Таксама мы ўдзячныя ўсім Вам, дарагія нашыя сябры, што Вы ёсць, што Вы адклікнуліся на заклік Хрыста “Ідзі за Мной…”, які скіраваны да кожнага хрысціянскага сужэнства.
Любыя ў Хрысце! Ваша малітва, ўвага і падтрымка вельмі неабходныя для адказнай пары, Людмілы і Андрэя Шкраба, якія выконваючы адказнасць служаць усім Вам, дапамагаючы ўзрастаць у веры і любові. Просім Вас падтрымліваць іх кожны ў меру сваіх магчымасцей і сіл.
З малітваю
Наталля і Павел Ляшковіч (więcej…)
14 жніўня 2010 года у Клецкім касцёле “Святой Троіцы” адбыўся дзень сектара на Беларусі. Было вельмі горача. Але гарачыня не напалохала сужэнствы, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. І асабліва мы былі рады бачыць нашых дарагіх гасцей з Польшы: кс. Марека Плюту, адказную пару Рэгіёна Польша Майю і Лешека Кукулка з дачкой Фаустынкай. Кс.Эрвін Вячорак, кс.Алег Шпець, кс.Андрэй Сіповіч і кс.Пётр Шарко адклалі свае парафіяльныя справы, каб разам з сем’ямі раздзяліць малітву. (więcej…)
Дзень сектару END на Беларусі.
22 траўня ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, адбыўся дзень сектару END на Беларусі.
Была адпраўлена святая імша ў інтэнцыі сем’яў END. Сем’і задбалі аб прыгожым афармленні літургіі.
Пасля святой імшы ксёндз Эрвін, духоўны дарадца END на Беларусі, правёў невялікую канферэнцыю, якая датычылась статуту END. Пасля была прадстаўлена новая адказная пара за сектар Беларусь – Андрэй і Людміла Шкрабы, з чым іх горача павіншавалі.
Затым у хаце сёстраў законных адбыўся святочны абед, які насіў шчыры, і сардэчны характар. Спявалі пад гітару, гутарылі, і калі прышоў час раз’язджацца стала крыху сумна, бо трэба было раз’вітвацца з сябрамі.
Адбыўшыся дзень сектару яшчэ больш зблізіў нашыя сем’і між сабою, і паслужыў штуршком, для больш плённай працы ў нашай супольнасці. Дзякуем Пану Богу. (więcej…)
19 – 21 marca, w mieście Baranowicze, w klasztorze ojców werbistów odbyły się rekolekcje na temat: „Ojciec Caffarel – zagubiony w Bogu”. Ten rok liturgiczny jest rokiem kapłańskim. I dlatego – właśnie w tym roku – było to dla nas ważne, że w swoich duchowych ćwiczeniach, staraliśmy się w ojcu Caffarelu, jak w lustrze „zobaczyć prawdę o sobie i o naszych postawach wobec Stwórcy”. Wielu z nas zamyśliło się nad miłością, prawdziwą miłością Boga do nas, naszą miłością do Boga i miłością między małżonkami. Ale, aby nasza miłość była żywa i gorejąca, musimy ją stale podsycać Bożą miłością, poprzez codzienną modlitwę i czytanie Pisma Świętego. I aby modlitwa nie była tylko „odmawianiem pacierza”, lecz było to pragnienie spotkania z Ukochanym. (więcej…)